Еўрапейская камісія не мае намеру каментаваць заяву Аляксандра Лукашэнкі на адрас прэзідэнта ЕК Жазэ Мануэла Барозу.«Мы не прызнаем яго дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. У ЕК няма практыкі каментаваць заявы звычайных грамадзянаў», — сказала ў аўторак у Брусэлі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» крыніца ў Еўрапейскай камісіі.
Акрамя таго, суразмоўца агенцтва таксама заявіў, што інфармацыя пра нібыта ўмову, вылучаную
Афіцыйны прадстаўнік ЕК Аліўе Балі пацвердзіў агенцтву пазіцыю Еўракамісіі не каментаваць заяву А. Лукашэнкі.