Запрашаем у чацвер, 28 красавіка, 18.30, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку) на дзве беларускія імпрэзы, якія арганізоўвае «Гарадзенскі калегіум»:
18.30 — прэзентацыя унікальнай беларускай інтэрнэт- бібліятэкі Kamunikat.org — збора літаратуры, недаступнага ў традыцыйных бібліятэках. 19.30 — творчая сустрэча з бардам Алесем Камоцкім і прэзентацыя яго новага альбома «Вяровіца»

*** Kamunikat.org — праект Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку, супрацоўнічае з рэдакцыямі многіх перыядычных выданняў Беларусі і замежжа, з выдавецтвамі і аўтарамі, з навукоўцамі і даследчыкамі, з творцамі розных напрамкаў мастацтва. Па адрасу www.kamunikat.org знаходзяцца публікацыі як класкаў беларускай літаратуры, так і маладых пачынаючых аўтараў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кнігаў, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў. Падчас прэзэнтацыі ў Гародні і Берасьці, Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Апрача кнігаў на паліцы бібліятэкі штораз часьцей трапляюць гукавыя запісы. Тут пачуеце і архіўныя запісы галасоў тых, каго ўжо няма з намі, і расповеды пра літаратуру, творчасьць і жыцьцё тых, хто плённа працуе на ніве беларусшчыны. Пра ўсё гэта падчас прэзэнтацыяў у Гародні ды Берасьці распавядуць яе стваральнікі — Яраслаў Іванюк і Натальля Герасімюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0