27.04.2011 / 13:11

Лукашэнка зачыняе «Нашу Ніву» і «Народную Волю» 124

Міністэрствам інфармацыі пададзеныя пазовы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля». Мы інтэнсіўна абмяркоўваем з юрыстамі і экспертамі сітуацыю, што складаецца.

Міністэрствам інфармацыі 25 красавіка пададзеныя пазовы ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля», паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве інфармацыі.

Гэтае рашэнне прынята ў адпаведнасці з падпунктам 2.2. пункта 2 ст.51 закона Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» ў сувязі з вынясеньнем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.

Каментар Рэдакцыі чытайце на сайце пазней. Мы інтэнсіўна абмяркоўваем з юрыстамі і экспертамі сітуацыю, што складаецца.

СГ

0
будет 664 / Адказаць
27.04.2011 / 13:15
так и читалось в недавней статье про 666 газет в РБ, что кого-то закроют
0
sid / Адказаць
27.04.2011 / 13:16
Усё роўна, у святле падаражання газетнай паперы, купляць папяровый нумар НН яксці не вельмі хочацца. Так што развівайце сайт на колькі гэта магчыма, пдф версіі, версіі для мабільнікаў. Інтэрнэт зараз ёсць ва ўсіх амаль.
0
Янка Багаслоў / Адказаць
27.04.2011 / 13:19
Сп. Праляскоўскі, пекла ня так далёка, як Вам здаецца - пачытайце хоць невялікі кавалак якой з Сьвятых Кніг, хоць дзеля ІНФАРМАЦЫІ...
Паказаць усе каментары/ 124 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру