Легкавы аўтамабіль загарэўся раніцай 28 красавіка на Мінскай кальцавой аўтадарозе каля вуліцы Ландара.
Машына не згарэла цалкам — пажарныя паспелі патушыць. Прычыны пажару ў гарадскім упраўленні па надзвычайных сітуацыях не паведамляюць. Маўляў, уся інфармацыя з’явіцца толькі пасля разбіральніцтва заўтра раніцай.