Грамадзяне Германіі і Польшчы, якія ўдзельнічалі ў антыядзернай акцыі, будуць дэпартаваныя з Беларусі,
паведаміў адзін з паплечнікаў затрыманых, грамадскі актывіст Аляксандр Ярашэвіч.

25 красавіка каля станцыі метро «Фрунзенская» ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12 удзельнікаў пікета супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. 26 красавіка яны былі аштрафаваны на 20 базавых велічынь кожны (700 тыс. рублёў). Ноч затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Актывісты асуджаны на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання). У ліку асуджаных: беларусы Ягор Ярэмчанка, Алена Вітко, Сяргей Слюсар, Ігар Багачык, Аляксандр Бугаёў; шэсць грамадзян Германіі — Юліяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвіда Хансэн, Ян Хендрык, Катрын Хайнрых; грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска.

«Вечарам іх пад канвоем даставілі на чыгуначны вакзал і пасадзілі на цягнік да Варшавы, які адправіўся ў 20.40», — паведаміў Ярашэвіч. Дэпартаваных да беларуска-польскай мяжы будуць суправаджаць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

«Умовы ўтрымання ў ЦІП былі не вельмі. За два дні іх кармілі мала. Толькі ў судзе грамадзяне Германіі змаглі пагутарыць з прадстаўніком нямецкага пасольства, хаця яны патрабавалі такой сустрэчы з моманту затрымання», — адзначыў грамадскі актывіст.

«Грамадзяне Германіі два гады не маюць права наведваць Беларусь, полька — толькі год», — сказаў Ярашэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?