28.04.2011 / 14:46

Працэс Саннікава. Дзень другі: гавораць шыракаплечыя онлайн 14

Сёння на суд з'явіліся пацярпелыя.

17:51

Суд працягнецца заўтра а 10-й раніцы.

17:23

Былі зачытаныя паказанні 18-ці пацярпелых, што з розных прычынаў адсутнічалі на працэсе. Чатырох пацярпелых выклічуць у суд для дачы дадатковых паказанняў. Цяпер суд распачаў азнаямленне з матэрыяламі другога тома справы.

15:42

Пацярпелых дапыталі. Васямнаццаць спецназаўцаў цяпер знаходзяцца ў адпачынку. Адзін на амбулатурным абследаванні. Іх з'яўленне у суд немагчымае. Усяго 29 пацярпелых. На працэсе ж было дапытана толькі восем.

15:39

Фёдар Мірзаянаў -- адзіны абвінавачаны, які задае пытанні пацярпелым. Іншыя сядзяць ціха.

15:38

Паказанні дае Дзмітрый Скараход. Сведкі тыя, што раніцай былі на працэсе Кіркевіча, Вінаградава, Дразда.

Скараход кажа, што з яго сцягнулі шалом і білі па галаве.

15:21

У Піліпейкі на Плошчы быў найбольш багаты досвед. Расказвае, што бачыў групу з «6–7 чалавек у дублёнках», якія крычалі: «Бей мянтоў», а таксама праводзілі пальцам па горле.

На думку Піліпейкі, менавіта яны былі зачыншчыкамі беспарадкаў. Яны пайшлі ў першых шэрагах і пачалі наносіць удары па міліцыі. «Я сам ужываў супраць іх сілу».

Потым ён расказаў пра мужчыну 60 гадоў, які выскачыў перад спецназам і пачаў пырскаць на іх з балона. Піліпейку трапіла ў твар і грудзі.

Па словах Піліпейкі, на ганку было 30–40 чалавек. Адбыўся нейкі рух.

«Мая задача — абараняць правы грамадзян, а не думаць»

15:02

Паказанні дае Віталь Піліпейка. Расказвае, што пры спробе адціснуць дэманстрантаў, яму нехта зрабіў падножку, а іншы чалавек ударыў у спіну. Ён упаў у натоўп, дзе яму наносілі яшчэ ўдары ў тулавішча рукамі і нагамі. Але напарнікі яго адбілі.

15:01

Сакач расказвае, што першапачаткова знаходзіўся ў машыне за Палацам Рэспублікі. Потым яго перавялі на плошчу Незалежнасці. Калі рассякалі натоўп, то ён атрымаў удар па руцэ.

«Я не хачу выказваць сваё меркаванне, я кажу факты», — кажа Сакач. Узброенага супраціву ён не бачыў.

14:44

Паказанні дае спецназавец Аляксей Сакач.

14:43

Сведка Ігар Зянькевіч быў і на судзе супраць Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

14:42

Ігар Зянькевіч кажа, што бачыў у дэманстрантаў палкі, а таксама аднаго чалавека, які праходзіў з жалезным прутом. На Плошчы Зянькевічу былі нанесеныя траўмы. Потым дактары засведчылі ажог дыхальных шляхоў.

Паводле Зянькевіча, у яго кідалі пластыкавыя бутэлькі з нейкай вадкасцю. Дэманстранты яму крычалі: «Сыходзь, чаго ты сюды прыйшоў». Пажараў, узброенага супраціву ён не бачыў.

14:12

Прыбыла новая партыя рослых пацярпелых. Першы сярод іх паказанні дае Ігар Зянькевіч.

14:08

Мама Фёдара Мірзаянава кажа, што яе сын спадзяецца даказаць на судзе сваю невінаватасць. Але сама яна кажа, каб ён лепш падрыхтаваўся псіхалагічна да горшага.

Іллю Васілевічу не дазволілі перадаць на суд белую кашулю.

14:03

Суд працягваецца. Пасля перапынку на працэс з няясных прычын не пусцілі журналістку «Камсамольскай праўды» Ірыну Козлік.

Зараз будуць дапытваць чарговых пацярпелых.

13:00

Абвешчаны перапынак да 14:00

12:40

Сарока бачыў у натоўпе дастаткова многа п’яных людзей. «Я пачуў звон шкла і стала цішыня», — кажа Сарока.

12:22

Сарока атрымаў удар у твар на Плошчы. Пацярпелы фіксаваў на камеру магчымых удзельнікаў. Гаворыць, што бачыў чалавека з палкай, але не паспеў яго зняць.

12:08

Сарока быў на Плошчы ў цывільным. У ягоныя задачы ўваходзіла каментаванне парушэнняў заканадаўства. У твары ён не ўглядваўся, кантраляваў натоўп. Гаворыць, што крычалі лозунгі: «Жыве Беларусь», «Ганьба», «Пара мяняць лысую рызіну».

12:02

Наступны пацярпелы — Юры Сарока. Старшы эксперт Савецкага РУУС. З абвінавачанымі незаёмы.

11:46

Гушчак атрымаў удар па калене, пры гэтым, што ў яго накаленнік не ўпаў. Удар яму рэкамендавалі лячыць пры дапамозе холада.

11:40

Гушчак тараторыць, цяжка яго зразумець. Пры сыходзе з Плошчы бачыў ледаруб, які валяўся на Плошчы. Пасля нанесеных Гушчаку ўдараў ён яшчэ працягваў знаходзіцца на Плошчы. Да той пары пакуль усіх не затрымалі і не павезлі.

11:32

Гушчак нікога з абвінавачаных на Плошчы не бачыў. Затое ў Гушчака кідаліся нейкімі прадметамі. Прымянення зброі ён не бачыў, толькі палкі нейкія.

12:27

Трэці пацярпелы — Дзяніс Гушчак, яшчэ адзін спецназавец.

11:26

Волкаў: «Людзі ўпіраліся і не хацелі сыходзіць. Піхалі ў шчыт рукамі, корпусам цела». Суддзя зачытвае папярэднія паказанні Волкава.

11:13

Волкаў кажа, што людзі крычалі «Далоў міліцыю». У шпіталі ніякай дапамогі байцу не аказалі. Абмежаваліся вуснымі парадамі.

10:53

А 22:00 ён прыбыў на вуліцу Савецкую. Некалькі хвілін прастаялі там, а пасля пачалі адціскаць людзей ад Дома ўрада. Потым знаходзіўся ў ланцугу. Волкаў гаворыць, што бачыў пабітыя дзверы і вокны.

Волкава білі не па ягадзіцы, як Лушчыка, а па правай каленцы нагой. Хто біў, ён не ведае.

10:49

Другі пацярпелы — Руслан Волкаў. Спецназавец.

10:42

Лушчык расказвае, што першы раз спецназаўцам ставілася задача адціснуць натоўп ад Дома ўрада, а другі раз — рассекчы натоўп на дзве часткі. Кажа, што ім можна было ўжываць шчыты і гумовыя палкі.

10:37

Лушчык кажа, што каманды яму аддаваў Аляксандр Лукомскі, камандзір падраздзялення ПМНС.

10:32

Лушчык кажа, што не можа даць інфармацыю, колькі чалавек было ў роце, бо «гэта для службовага карыстання».

10:23

Лушчык, а другой ночы трапіў у шпіталь МУС. Быў змешчаны на стацыянарным лекаванні цягам чатырох дзён.

10:18

Ён быў сярод тых, хто адштурхоўваў людзей ад Дома ўрада. Кажа, што на ганку было чалавек трыццаць. І рэпарцёраў, і тых, хто біў вокны. Кажа, што прыступкі былі слізкія, таму некалькі супрацоўнікаў спецназа з’ехала з ганку.

Пацярпелыя расказвае, як нехта замахваўся ў яго ледарубам. Але ўдар прыпаў чаранком, бо міліцыянт увярнуўся. Другі ўдар прыйшоўся ў вобласць левай ягадзіцы.

У мітынгоўцаў былі вуды, чаранкі ад рыдлёвак, кажа пацярпелы. Імі наносілі ўдары па супрацоўніках міліцыі.

10:10

На працэсе з’явіліся шырокаплечыя пацярпелыя. Сядзць на другі шэрагу. На пытанні адказваюць хорам.

Зараз паказанні дае першы з пацярпелых. Гэта Сяргей Лушчык, ён працуе намеснікам камандзіра роты ГУУС Мінгарвыканкама.

***

У чацвер працягнуўся судовы працэс над кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, а таксама актывістамі апазіцыі Іллём Васілевічам, Уладзімірам Яроменкам, Фёдарам Мірзаянавым і Алегам Гнедчыкам.

Саннікава абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а астатніх ва ўдзеле ў беспарадках.

Учора былі дапытаныя абвінавачаныя. Толькі Яроменак прызнаў сваю віну, а Гнедчык — часткова. Саннікаў не прызнаў. Васілевіч і Мірзаянаў заявілі пра псіхалагічны ціск на іх.

Таксама суд пачаў азнаямленне з матэрыяламі справы. Азнаёміліся з першым томам справы.

Зміцер Панкавец

0
Таня / Адказаць
28.04.2011 / 11:16
Зноўку той жа маразм, тыя ж сведкі. Між іншым, усе: і міліцыя, і суддзі, і пракуроры існуюць на нашы падаткі. Божа, калі гэта скончыцца? Няўжо я так і не ўбачу дэмакратычнай краіны, незалежнага суда, міліцыянтаў, якім сапраўды можна давяраць сваю уласную бяспеку?
0
Николай / Адказаць
28.04.2011 / 12:21
Небольшое историческое отступление. Сегодня многие люди пожилого возраста стенают о распаде СССР. Я с ними обычно спорю, доказывая, что распад СССР - событие прогрессивное и позитивное. Редко кого удавалось убедить, но у меня в запасе всегда был убийственный аргумент, на который что-либо трудно ответить. 25 декабря 1991г. Горбачёв сложил с себя полномочия президента СССР и союз перестал существовать. Было уничтожено огромное, так любимое ими государство. Его защищал и спасал всего один человек. Не знаю, как его зовут, по-моему, он был военным откуда-то с Дальнего востока (могу ошибаться). Он приехал через весь Союз в Москву, чтобы протестовать против ликвидации государства. В ночь с 25 на 26.12.1991г. на Красной площади стояла одинокая фигурка, которая, как могла, ЗАЩИЩАЛА СВОЮ СТРАНУ. А где были вы? - спрашивал я у почитателей СССР, - почему вы не спасали погибающее государство? Потому его и нет, что вы не отстояли право жить в своей стране, это право есть только у одного офицера с Дальего востока. В годы ВОВ Совесткий Союз выстоял, потому что миллионы людей встали на его защиту, даже Польша, Чехия и десятки других стран, оккупированных фашистами, выжили и в итоге обрели независимость, потому что миллионы их граждан боролись с захватчиками, освобождали Прагу, Варшаву и пр., а не ждали, когда придут союзники, Красная армия и освободят их. Реальность. Вчера, как я понял, защищать Санникова пришло 15-20 человек. А где же сама Хартия97? Может, я чего-то не понимаю, но это, как мне казалась, организация, которая должна насчитывать хотя бы несколько сотен человек. Где "Европейская Беларусь"? Где её состав? Где люди, работавшие в команде Санникова на выборах? Или они все работали просто за зарплату? Где миллионы людей, голосовавших за Санникова?. Прогноз на будущее. Дело дрянь. Очень мне не нравятся сообщения в духе: держитесь Андрей Олегович! Победа близка! Режим с дня на день рухнет! Лично я не вижу никакого повода для оптимизма. Если вы сидите и ждёте, что победа придёт сама завтра в 8 утра, то я уверяю: придёт либо российский рубль в компании с российскимим чиновниками, бандитизмом, коррупцией, нищетой, хамством и великодержавной идеологией, либо голодуха, когда все в поисках пропитания перебирутся на свои дачные участки, начнут есть брюкву и по-прежнему будут бояться власть, будут утверждать, что "в России ещё хуже", "хорошо там, где нас нет" и "Лука плохой, но остальные ещё хуже". Беларусы бессильны и беспомощны. Занавес.
0
Ирочка / Адказаць
28.04.2011 / 12:39
Молодец Николай! Стыдно за страну и за народ - но сама ничего не сделала (за себя тоже стыдно, но как и всем - боязно: за родных, меньше за себя), максимум что делаю, это пытаюсь просвятить людей и читаю \"неуместные\" сайты...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру