28.04.2011 / 10:21

Кіеўскі «Сокал» адмовіўся ад удзелу ў хакейным чэмпіянаце Беларусі 5

Хакейны клуб «Сокал» (Кіеў) 27 красавіка афіцыйна паведаміў Федэрацыі хакея Беларусі аб адмове ўдзельнічаць у адкрытым чэмпіянаце краіны ў сезоне 2011–2012 гадоў.

«Кіраўніцтва ўкраінскага клуба выказала падзяку беларускай Федэрацыі хакея за супрацоўніцтва і пажадала беларускаму хакею яркіх перамог», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ФХРБ.

«Сокал» удзельнічаў у АЧБ у сезонах 2004–2005, 2005–2006, 2009–2010 і 2010–2011 гадоў. Найвышэйшае дасягненне — чацвёртае месца ў сезонах 2004–2005 і 2009–2010 гадоў.

Такім чынам, у беларускім чэмпіянаце застаўся адзін замежны клуб — «Металургс» з Ліепаі.

0
хакейны аматар / Адказаць
28.04.2011 / 10:40
А Прыбалтыку Лукащэнка яшчэ не ганьбiу, не абразiу? Здаецца й на чэмпiянат у 2014 годзе анiхто не паедзе. Вось дык Рыгоравiча па самым балючым месцы!!!
0
Аркадий / Адказаць
28.04.2011 / 11:02
Я все понял! Это наш "кахеист" таким образом себе дорогу к победе рсчищает. Всех сильных обплюет - они и не приедут. И Беларусь - чемпион!!! Оле-оле-оле!!!
0
tumash / Адказаць
28.04.2011 / 11:51
Шкада, цікавая канцэпцыя адкрытага чэмпіянату Беларусі з удзелам суседніх краін амаль распалася.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру