Суд над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам пачнецца 11 мая ў 10.30 у Ленінскім раённым судзе Мінска.
Весьці працэс будзе судзьдзя Людміла Грачова.
Дзмітрый Ус, як і вязень турмы КДБ Мікалай Статкевіч, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Падчас следства Дзмітрый Ус адмовіўся, як прапаноўваў, паводле ягоных звестак, следчы, агаворваць Мікалая Статкевіча.
Нагадаем таксама, што 11 мая ў судзе Заводскага раёна сталіцы пачнецца працэс над Паўлам Севярынцам, Ірынай Халіп і Сяргеем Марцалевым.