28.04.2011 / 11:37

У Валожыне і Сенненскім раёне ў ДТЗ загінулі двое дзяцей 3

Рэспубліканская Дзяржаўтаінспекцыя занепакоена сітуацыяй з гібеллю дзяцей на дарогах.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, за тры месяцы 2011 года ў Беларусі ў 89 дарожна-транспартных здарэннях загінулі пяцёра дзяцей і 84 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З 89 дзяцей, якія сталі ўдзельнікамі ДТЗ, толькі 14 атрымалі траўмы па сваёй неасцярожнасці, астатнія пацярпелі і загінулі па віне дарослых вадзіцеляў. У красавіку загінулі яшчэ сямёра дзяцей, чацвёра з іх былі пасажырамі, адзін — пешаход, адзін — веласіпедыст, адзін — матацыкліст.

«Бацькі, сачыце за сваімі дзецьмі, у вашых сілах прадухіліць трагедыю», — гаворыцца ў паведамленні УДАІ МУС.

Двое дзяцей загінулі 27 красавіка. У Валожыне ў 14.35 14-гадовы вучань 9-га класа, мясцовы жыхар, кіруючы матацыклам «Іж-Юпітэр-4», не маючы пасведчання на права кіравання, няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў дарожныя ўмовы, асаблівасці і стан транспартнага сродку, не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўрэзаўся ў бетонную агароджу могілак. Ад атрыманых траўм падлетак памёр на месцы здарэння. Як паведаміла маці, ён з раніцы рамантаваў матацыкл у двары. Калі выехаў у горад, не заўважыла.

У вёсцы Янова Сенненскага раёна ў 19.00 47-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамашынай «ГАЗ-3507», на скрыжаванні ўчыніў наезд заднім колам на трохгадовага хлопчыка, жыхара Віцебска, які раптоўна выехаў з другараднай дарогі на веласіпедзе. Дзіця ад атрыманых траўм памерла на месцы здарэння. Хлопчык з мамай прыехалі ў госці да цёткі.

0
STATiK / Адказаць
28.04.2011 / 12:14
Так, у нас увесь горад гаворыць пра гэта здарэнне... На суседняй вулицы з маёй гэта адбылося (кали не памыляюся, на гэтай вулицы жыве цётка хлапца), я каля таго месца кожны дзень дадому иду... Учора паглядзеу, але так и не зразумеу, як жа там той хлапчук так змог уляцець у тую агароджу... Вось рэзультат таго. што малалетки гайсаюць,не маючы правоу киравання, на няспрауных карчах... амаль не маючы ниякага паняцця пра рух на дарозе. Бацьки! Сачыце пильна, чым займаюцца летам вашы непауналетния дзеци!
0
Servus / Адказаць
28.04.2011 / 19:00
Назва вёскі не Янава, а Янова. Прашу рэдакцыю выправіць.
0
свой / Адказаць
02.05.2011 / 19:54
там жа так и напісана - янова. я працую не так далёка ад гэтай вёскі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру