Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 4°С па поўначы да плюс 12°С па поўдні, днём плюс 13–19°С, па поўдні да плюс 23°С.

У Мінску 29 красавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, днём магчыма навальніца. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–9°С, днём плюс 15–17°С.

30 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым захадзе навальніцы. Вецер паўночны 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С, днём плюс 12–17°С; па поўдні ноччу плюс 9–11°С, днём плюс 18–23°С.

1 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С, днём плюс 10–17°С; па поўдні ноччу плюс 9–11°С, днём плюс 18–22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?