28.04.2011 / 13:15

Беларуска-ўкраінскія вучэнні сіл супрацьпаветранай абароны перанесены на няпэўны тэрмін 2

Пачалі адказваць за казла і вашывых?

Беларуска-ўкраінскія вучэнні сіл супрацьпаветранай абароны, якія павінны былі пачацца 28 красавіка, перанесены на няпэўны тэрмін. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Украіны.

Адмена вучэнняў звязана з тым, што Вярхоўнай радай яшчэ не прыняты закон аб допуску замежных ваеннаслужачых на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў вучэннях у 2011 годзе, растлумачылі ў абаронным ведамстве. Разгляд законапраекта ў парламенце запланаваны на 11 мая.

Як паведамілі ў камандаванні ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, афіцыйная тэлеграма з украінскага Міністэрства абароны наконт адмены вучэнняў чакаецца найбліжэйшым часам.

Нагадаем, згодна з легендай вучэнняў, украінскія сілы СПА ажыццяўляюць перахоп самалёта — парушальніка дзяржаўнай мяжы, ролю якога павінен выконваць самалёт адной з баз ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі.

Ад Украіны ў вучэннях планавалася задзейнічаць сем самалётаў, ад Беларусі — дзесяць.

0
Цэзар / Адказаць
28.04.2011 / 13:17
Дажылі - ўжо з Януковічам ЁН нават паспеў пасварыцца! От свінтос!
0
мясцовы2 / Адказаць
28.04.2011 / 13:31
з гэтымі вшывымі хрэндамовішся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру