Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра зменшыўся на 20 рублёў і склаў 3013 рублёў. Гэта значыцца, што людзі будуць спрабаваць купіць амерыканскую валюту ў абменніках па 3073 рублі.
Рэальны абменны курс даляра сярод насельніцтва складае 4000 рублёў і больш.
Курс еўра пайшоў угару, павольна набліжаючыся да адзнакі ў 4500 рублёў. Афіцыйны курс спыніўся на паказчыку 4475 рублёў - гэта гістарычны максімум.
Тым часам за еўра на міжбанку даюць як мінімум 6000 рублёў.
Нацбанк усяляк спрабуе пакінуць кошык валют у мяжы абяцаных 8%.
Пакуль што фармальна атрымліваецца - паводле заўтрашніх курсаў кошык валют падаражаў на 7,99% ад пачатку года.