28.04.2011 / 14:21

Нацбанк адмяніў вусныя рэкамендацыі па стрымліванні курсаў валют 1

«Інтэрфакс» сцвярджае, што вуснае абмежаванне «$1 — максімум 4500 рублёў» больш не дзейнічае.

Нацыянальны банк Беларусі адмяніў вусныя рэкамендацыі камерцыйным банкам па стрымліванні курсаў валют, паведамляе лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс».

Раней існавала негалосная мяжа «$1 — максімум 4500 рублёў». Такая рэкамендацыя трымалася з 19 красавіка.

Раней таксама паведамлялася, што вусная рэкамендацыя выклікала практычна поўнае спыненне ўгодаў на пазабіржавым рынку. Банкі здзяйснялі толькі адзінкавыя аперацыі. Пры гэтым дзяржаўныя банкі выконвалі рэкамендаваны абменны курс, працуючы з дзяржпрадпрыемствамі, а прыватныя банкі выкарыстоўвалі розныя схемы абыходу гэтай рэкамендацыі і ў выніку абменны курс на пазабіржавым рынку дасягаў 5500 рублёў за $1.

ЯВ

0
Micha / Адказаць
28.04.2011 / 15:59
Еслі будзе восем- доллары купляць ня бросім Перадайце Лукашу- нам і 10 па плячу. Калі будзе большэ- будзе то што ў Польшы!(маецца на ўвазе травень 81года)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру