Меркавалася, што людзі арганізавана выедуць на праспект Незалежнасці.
Ад пачатку супрацоўнікі ДАІ чакалі ўдзельнікаў акцыі на трох аўтазапраўках, дзе меркаваўся збор. Яны забіралі правы ў кіроўцаў, якія мелі на лабавым шкле налепкі з сімволікай акцыі.
На адной з заправак, што па вуліцы Леніна, спецназ затрымаў аднаго з арганізатараў акцыі «Стоп-бэнзін» Арцёма Шаркова. Яго пратрымалі ў міліцыі каля дзвюх гадзінаў.
Тым не менш, некалькі дзясяткаў аўтааматараў здолелі выехаць на праспект Незалежнасці з адмысловым жаданнем выказаць свой пратэст.
На тратуарах за імі назіралі дзясяткі цікаўных і журналістаў.
Аўтааматары рухаліся з уключанай аварыйнай сігналізацыяй на невялікай хуткасці.
Супрацоўнікі ДАІ спынялі аўтамабілі з сімволікай акцыі і чорнымі стужкамі на антэнах.
Тым не менш, групкі аўтамабілістаў здолелі даехаць да Акадэміі Навук. Даішнікі ўпарта спынялі машыны ўздоўж усё трасы.