Сёння, 28 красавіка, падчас правядзення маніторынгу судовага працэсу над удзельнікамі падзей 19 снежня Кіркевічам, Вінаградавым і іншымі быў затрыманы ўдзельнік міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху, грамадзянін Расіі Іван Кандраценка.

Падчас перапынку ў слуханні да яго падыйшлі пяцёра ў цывільным і папрасілі прад'явіць дакументы.

Зверыўшы ягоныя дадзеныя са сваім спісам, невядомыя людзі адвялі яго за агароджу, а пасля вывелі з будынка.
Праз некалькі хвілін Кандраценка здолеў патэлефанаваць іншым удзельнікам місіі, паведаміў, што яго вязуць у Маскоўскі РУУС, пасля чаго сувязь перарвалася.
Праваахоўнікі паведамілі, што павезлі правяраць ягоны пашпарт на сапраўднасць.

Дагэтуль невядомая сапраўдная прычыны затрымання праваабаронцы і ягоны прававы статус у Маскоўскім РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?