У Мінску ў сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты з поўным закрыццём руху транспарту па пр. Незалежнасці на ўчастку ад вул. Энгельса да вул. Казлова 4, 5 і 6 мая з 21.45 да 24.00 змяняюцца трасы аўтобусных маршрутаў.

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 100, 515, 1005-ТК з боку пл. Незалежнасці арганізуецца па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З.Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці ў абодвух напрамках.

Аўтобусы маршрутаў № № 18, 39 паедуць па вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў па шляху прытрымлівання.

Рух аўтобусаў маршруту № 57 арганізуецца па вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Бабруйскай, вул. К. Цэткін, пл. Ф. Багушэвіча, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» па вул. К. Цэткін, «Вакзал» па вул. Бабруйскай пры руху ў напрамку ДС Усходняя і прыпыначнага пункта «вул. Ленінградская» па вул. Бабруйскай ў напрамку вул. Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?