28.04.2011 / 15:42

Фотафакт: У Баранавічах расквітнела магнолія 8

Для гаспадыні магноліі — Алены Васілеўны Дрэбезавай — гэта быў сапраўдны падарунак да Вялікадня.

Для гаспадыні магноліі — Алены Васілеўны Дрэбезавай — гэта быў сапраўдны падарунак да Вялікадня.

У Баранавічах зацвіла магнолія. Фота Людмілы Пракопавай, Intex Press.

У Баранавічах зацвіла магнолія. Фота Людмілы Пракопавай, Intex Press.

У Баранавічах зацвіла магнолія. Фота Людмілы Пракопавай, Intex Press.

«Суседкі ўсё пыталіся, калі я толькі паспела навесці такую прыгажосць да свята. Думалі, што гэта папяровыя кветкі, — смяецца Алена Васільеўна. — А калі падыходзілі бліжэй, вохкалі: «Гэта ж сапраўдныя!»

Магнолія расквітнела так пышна ў першы раз за шэсць гадоў. «Раней з'яўлялася па адной кветцы, а ў гэты год засквітнеў адразу ўвесь куст, — распавяла IP Алена Васільеўна. — Не ведаю, ад чаго гэта залежыць. Расліна цеплалюбівая, капрызлівая, даглядаю яе як дзіця».

Даведка «Intex Press»

Магнолія — дэкаратыўная расліна з вялікімі прыгожымі кветкамі. Яны, як правіла, духмяныя і вельмі духмяныя, іх пах рэзкі, дурманна-п'янлівы. Пялёсткаў на кветцы звычайна 6-9, яны буйныя, шчыльныя, як бы васковыя.

Лісце даўгаватае, выразнае, буйнае, часам да аднаго метра даўжынёй, яны ўтрымліваюць алкалоіды, гліказіды і эфірныя алеі, якія ў гарачае надвор'е выпараюцца ў велізарных колькасцях. Ярка афарбаваныя плады, падобныя больш на гуз, чым на агурок.

Яны растуць у натуральных умовах ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы, часцей за ўсё ў горных лясах, радзей на балотах.

0
Кветкi Паўночнай Амерыцы / Адказаць
28.04.2011 / 16:58
Яшчэ кветкi Паўночнай Амерыцы. Brooklyn and Long Island. 2011. http://a8.sphotos.ak.fbcdn.net/hphotos-ak-snc6/221652_204961649535223_100000641676726_633379_6153402_n.jpg http://a3.sphotos.ak.fbcdn.net/hphotos-ak-snc6/206645_204297689601619_100000641676726_628146_2641444_n.jpg http://a1.sphotos.ak.fbcdn.net/hphotos-ak-snc6/205570_201398209891567_100000641676726_607307_1322375_n.jpg http://a1.sphotos.ak.fbcdn.net/hphotos-ak-snc6/196709_197557823608939_100000641676726_580835_5578378_n.jpg http://a7.sphotos.ak.fbcdn.net/hphotos-ak-ash4/217605_204482579583130_100000641676726_629407_1193975_n.jpg
0
кузя / Адказаць
28.04.2011 / 19:09
их нельзя нюхать и не в коем случае нельзя рвать. в Сочи ежегодно находятся туристы, которые рвут растения и потом их вывозят в морг. это самое ядовитое растение в сочи.
0
Кнехт / Адказаць
28.04.2011 / 19:44
СМУТНАЯ ТРЫВОГА Зацвіла магнолія - дрэнная прыкмета. Бачу яшчэ толі я ў сярэдзіне лета!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру