28.04.2011 / 16:29

У «Беларусбанка» скончыліся нават беларускія рублі? 9

Галоўны банк краіны прыпыніў крэдытныя выплаты па заключаных дамовах на льготнае будаўніцтва — «Няма грошай».

Галоўны банк краіны прыпыніў крэдытныя выплаты па заключаных дамовах на льготнае будаўніцтва — «Няма грошай».

У «Беларусбанка» скончыліся нават беларускія рублі. З банальным адказам «няма грошай» сутыкнуліся грамадзяне, якія ўдзельнічаюць ў долевым будаўніцтве з прыцягненнем ільготнага крэдыту. Гэтыя выплаты (звычайна 3–10 мільёнаў штомесяц) праводзяцца ў пачатку месяца, але ў красавіку грошы ўсё яшчэ непераведзеныя.

Супрацоўнікі банка тлумачаць, што

раней сродкі выдзяляліся з унутраных рэзерваў банка, а цяпер «Беларусбанк» чакае, пакуль іншыя структуры дадуць дазвол на выдачу грошай.
Такая пратэрміноўка з’яўляецца парушэннем крэдытных дамоваў. У большасці выпадкаў за яе будуць расплачвацца самі дольшчыкі — неаплачаная частка крэдыту штомесяц павялічваецца на індэкс будаўнічна-мантажных прац. У гэтым месяцы ён складае больш за 3%. Такім чынам,
калі банк не пераводзіць абяцаныя 10 мільёнаў, дольшчыкі будуць вымушаныя даплаціць больш за 300 тысяч рублёў.

Прэс-служба «Беларусбанка» не абвяргае і не пацвярджае гэтую інфармацыю. Карэспандэнту «НН» параілі звярнуцца ў арганізацыю з пісьмовым запытам і праз законныя дзесяць дзён атрымаць адказ.

Яўген Васількоў

0
belpolitics / Адказаць
28.04.2011 / 16:39
Ждут Петю Прокоповича с больничного, он уезжая в санаторий увез с собой ключи от комнаты с печатным станком :-)))
0
той самы, с зайцамі / Адказаць
28.04.2011 / 16:40
Якія аптымістычныя навіны сёння, у Беларусбанку скончыліся грошыкі, часова непрацоўнымі сталі 600 тысяч чалавек. Поступ і подых палярнага ліса.
0
2belpolitics / Адказаць
28.04.2011 / 16:59
+1000! Да видно, погреб НБ с мешками заготовленных денюх затопило канализационными стоками народного гнева...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру