28.04.2011 / 16:56

Незалежную рэгіянальную прэсу не пускаюць на выставу «СМІ ў Беларусі» 5

Сваю адмову арганізатар мерапрыемства РУП «Дом прэсы» фактычна нічым не патлумачыў.

Сваю адмову арганізатар мерапрыемства РУП «Дом прэсы» фактычна нічым не патлумачыў.

Летась незалежная прэса з рэгіёнаў удала дэбютавала на выставе.

«У сувязі з арганізацыйна-тэхнічнымі прычынамі РУП “Дом прэсы” не мае магчымасці выканаць дамоўныя абавязкі ў частцы прадастаўлення зарэзерваванай выставачнай плошчы для ўдзелу Вашай арганізацыі ў XV Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”», — сказана ў лісце ад 27 красавіка за подпісам дырэктара Віталя Назаранкі.

У мінулым годзе Асацыяцыя рэгіянальнай прэсы ўпершыню і даволі паспяхова прыняла ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі»: па выніках мерапрыемства ёй нават быў уручаны дыплом за лепшы дэбют за подпісам міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.

Асацыяцыя рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыя» была зарэгістраваная ў 2009 годзе. Яна аб'ядноўвае выдаўцоў звыш 20 незалежных рэгіянальных газет. Большасць з іх у 2006 годзе было выключана з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду. Многім з іх так і не атрымалася ў яе вярнуцца.

XV Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» пройдзе ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭКСПА» з 4 па 7 мая 2011 года.

Глядзі яшчэ: «Многія са здзіўленнем даведаліся, што ёсць такія газеты, як «Газета Слонімская» ці «Intex-press».

0
Міхаліна / Адказаць
28.04.2011 / 17:11
Гэтая дзяржава ілжывая і хворая на кожным накірунку. Нашая краіна заслугоўвае лепшага дзяржаўнага ладу.
0
інікдот / Адказаць
28.04.2011 / 17:14
Эўра ды даляр прызнаныя як незалежныя СМІ - іх цяпер нікуды не пускаюць.
0
Ramuald sa Smurgoniau / Адказаць
28.04.2011 / 19:18
"не мае магчымасці выканаць дамоўныя абавязкі ў частцы прадастаўлення зарэзерваванай выставачнай плошчы"... :))) smeh dy i tol'ki...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру