1 мая ў 12 гадзін ночы абсалютна ўсе кнігі ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37А) ПЕРАТВОРАЦЦА Ў ЗАЛАТЫЯ. Чакаецца рост цэнаў на 20-50 адсоткаў.

Але пакуль мы, сціснуўшы зубы, трымаемся. Калі ўсе цэны ўзвінчваюць, мы іх пакідаем на месцы! Таму калі ласка запрашаем на шалёны бук-шопінг па старых добрых нізкіх коштах! Да 1 мая ў кнігарні «логвінаЎ» — нядорага ўсё.

У дадатак, 30 красавіка (субота) мы святкуем канец «Месяца польскай літаратуры». З гэтай нагоды мы абсалютна задарма раздаём адзін пачак тамоў Збігнева Герберта (паэзія і эсэістыка), два — «20 польскіх апавяданняў» і тры — Галчынскага, а таксама колькі асобнікаў кнігі Пятра Рудкоўскага «Паўстанне Беларусі» па-польску. Заходзьце і забірайце! У нас усё бясплатна або паўбясплатна. Акрамя гэтага мы пацешым зніжкамі на выданні ARCHE ды іншых беларускіх выдаўцоў.

Мяняйце паперкі на каштоўныя паперы!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?