28.04.2011 / 20:56

Паляванне на «валютчыкаў»: з пачатку красавіка затрыманыя сем чалавек 7

З пачатку красавіка ў Беларусі за незаконныя валютна-абменныя аперацыі затрымана сем чалавек, паведамілі БелаПАН у ГУБЭЗ МУС.

У прыватнасці, 27 красавіка ў Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракта з МКАД супрацоўнікі УБЭЗ ГУУС і АБЭЗ Савецкага РУУС затрымалі непрацуючага мінчаніна 1960 года нараджэння, які сістэматычна займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі. Устаноўлена, што ў красавіку грамадзянін зрабіў 11 аперацый па абмене валюты, у выніку чаго атрымаў даход больш за 100 млн. беларускіх рублёў. Падчас затрымання ў валютчыка канфіскавалі 2.000 долараў ЗША, 550 еўра, 320.000 расійскіх і 79 млн. беларускіх рублёў.

Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 233 КК — незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры.

0
Алина / Адказаць
28.04.2011 / 21:06
могилевчане против валютчиков!!! однозначно два сайта конкурента. наезды в каментах http://222.by/v-mogileve-presechena-deyatelnost-valyutchika http://www.mycity.by/content/view/30426/11/
0
мінак / Адказаць
28.04.2011 / 21:15
11 аперацый - атрымаў даход больш за 100 млн. беларускіх рублёў 100 млн. / 11 = 9 млн. БРБ (~3.000 USD) прыбытку з кожнай апэрацыі! Якія ён сумы мяняў?! Ці ён бабулек разводзіў - кожнага разу мяняў 3.000 USD на 3.000 БРБ?
0
Спадар / Адказаць
28.04.2011 / 21:28
Падчас затрымання ў валютчыка канфіскавалі 2.000 долараў ЗША, 550 еўра, 320.000 расійскіх і 79 млн. беларускіх рублёў Надо же "сиротинушка"! людям на отпуск нужно купить пару сотен, а он "квартиру однокомнатную" в карманах носил - валютку скупал! Надо бы ГУВД выяснить от куда у этого гражданина дакие денюшки, может тут ОПГ работает, по дестабилизации обстановки в Беларуси!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру