Загадкавая дзяўчына, затрыманая разам з чатырма падазраванымі па справе аб выбуху ў менскім метро, — гэта21-гадовая студэнтка прыватнай ВНУ Мінска Я., піша газета «Комсомольская правда».
Яна вучыцца на трэцім курсе факультэта псіхалогіі. «Бомбы не вырабляла, але да злачынства можа быць датычная. Цяпер знаходзіцца ў СІЗА», — паведамілі журналістам аб затрыманай афіцыйныя крыніцы.
Паводле звестак газеты, Я. сустракалася з
З К. студэнтка Я. пазнаёмілася на сайце «Вконтакте» летась. Апошні раз ён заходзіў на старонку дзяўчыны за два дні да выбуху.
Па фатаграфіях бачна, што Я. любіла шумныя кампаніі. Не далей як 6 красавіка, за 5 дзён да выбуху, яна напісала: «Наперадзе 3 месяцы без алкаголю і нікаціну! Піпец! Чым сябе заняць?». Сябры кажуць, што ў гэты час дзяўчына захварэла і дактары прызначылі ёй лячэнне. Некаторыя знаёмыя распавялі газетчыкам, што дзяўчына нібыта мела праблемы з алкаголем, і «ад гэтага часта трапляла ў непрыемныя сітуацыі».
Аб знаёмстве Я. з К. яе сябры даведаліся толькі пасля яе затрымання. Па іх словах, дзяўчына «была не пераборлівая ў людзях». Іншыя знаёмыя кажуць, што Я. — лідарка па натуры, у яе шмат сяброў і праблем з выпіўкай за ёй не заўважалі. «Калі мы некалькі месяцаў таму сустракаліся, яна не піла з намі і па здаровым колеры твару было зразумела, што праблем з алкаголем у яе няма», — распавядае яшчэ адзін знаёмы.
Апошні запіс, які Я. зрабіла на сваёй старонцы «Вконтакте»: «Аж карціць чагосьці вельмі непрыстойнага!». Гэта было напісана, а другой гадзіне ночы 10 красавіка — за суткі да тэракту.
Мама студэнткі сказала журналістам па тэлефоне, што «сама не ведае, што там адбылося», і кінула слухаўку.