10.02.2006 / 11:41

У Турын без «турыстаў» Беларускія надзеі на мэдаль на ХХ Зімовай Алімпіядзе — фрыстайл, біятлён і Сяргей Далідовіч у лыжных гонках.

Усяго ў Турын выправілася 28 беларускіх спартоўцаў, што выступяць у шасьці дысцыплінах. У Мінспорту вырашылі «турыстаў» гэтым разам на Алімпіяду ня везьці.

Для фрыстайлістаў апошняй прыступкай да Турына быў чэмпіянат Беларусі ў Раўбічах.

Фота Андрэя Лянкевіча

Усяго ў Турын выправілася 28 беларускіх спартоўцаў, што выступяць у шасьці дысцыплінах. У Мінспорту вырашылі «турыстаў» гэтым разам на Алімпіяду ня везьці.

Самая прадстаўнічая каманда — па біятлёне: дзесяць чалавек (Алег Рыжанкоў, Аляксандар Сыман, Рустам Валіулін, Уладзімер Драчоў, Сяргей Новікаў; Алена Зубрылава, Кацярына Іванова, Людміла Ананька, Вольга Назарава, Ксенія Зікункова). Нацыянальная каманда па лыжных гонках складаецца зь сямі чалавек: Сяргей Далідовіч, Вольга Васілёнак, Алена Саньнікава, Людміла Шаблоўская, Вікторыя Лапаціна, Кацярына Булаўка. Па фрыстайле — з шасьці чалавек: Зьміцер Дашчынскі, Аляксей Грышын, Зьміцер Рак, Антон Кушнір, Ала Цупер, Асоль Сьлівец. Скакаць на лыжах з трампліну паехалі Максім Анісімаў і Пётар Чаадаеў. У шорт-трэку, канькабежным спорце, фігурным катаньні Беларусь будуць прадстаўляць па адным чалавеку (Юлія Елсакава, Сьвятлана Радкевіч, Сяргей Давыдаў адпаведна). 117 гадзін этэру абяцаюць беларусам каналы «Лад» і БТ.

Алег Раявец

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру