Бажэна вучыцца на мастацкім факультэце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.

Дзяўчына з дзяцінства захапляецца маляваннем і афармленнем кніг. Яна адзначыла, што не любіць зіму, холад, плоў, адсутнасць ежы, з дзяцінства марыць стаць мадэлькай, хоча выйсці замуж па каханні, у яе вялікая сям’я, самыя лепшыя сябры. І, галоўнае, як сцвярджае канкурсантка, яна самая шчаслівая. Дзяўчына таксама марыць адправіцца ў падарожжа на ровары.

Другое месца падзялілі студэнтка факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Наталля Ларыёнава і студэнтка перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Сланхель Рэйес. Трэцяе месца — у студэнткі факультэта міжнароднага права і юрыдычнай псіхалогіі «БІП — Інстытут правазнаўства» Дзіны Жукоўскай і студэнткі эканамічнага факультэта Інстытута эканомікі і кіравання Наталлі Капленка (Расія).

***

«Каралева Вясна» — адзін з самых прэстыжных студэнцкіх конкурсаў. Тут перавага аддаецца натурам творчым і таленавітым, абаяльным, харызматычным. Удзельніцы конкурсу парадавалі яркім дэфіле ў самых розных строях — спартыўных, лёгкіх кактэйльных, раскошных вячэрніх сукенках, відовішчнымі творчымі нумарамі, дасціпнымі адказамі ў інтэлектуальным конкурсе. У юбілейным фінале конкурсу прынялі ўдзел самыя чароўныя, артыстычныя і таленавітыя студэнткі з Беларусі, Венесуэлы, Расіі, Латвіі — пераможцы ўсіх адборачных тураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?