Галоўная свецкая падзея года адбылася! Брытанскі прынц Уільям і Кейт Мідлтан сталі мужам і жонкай. У лонданскім Вестмінстэрскім абацтве сёння адбылася ўрачыстая цырымонія шлюбу ўнука брытанскай каралевы і яго абранніцы.

Нявеста — у сукенцы дызайнера Сары Бертоне з Дома моды «Аляксандр Маккуін»».

У храме прысутнічала каля двух тысяч гасцей. У першых шэрагах каля алтара знаходзіліся самыя блізкія для Уільяма і Кейт людзі.

Абрад вянчання здзейсніў духоўны кіраўнік Англіканскай царквы арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс. Уільям і Кейт вымавілі шлюбныя абяцаньні. Арцыбіскуп абвясціў прынца Уільяма і Кейт мужам і жонкай, дабраславіў іх саюз.

Тым самым кіруючая Віндзорскія дынастыя папоўнілася яшчэ адной сям’ёй, кіраўнік якой — прынц Уільям спісе другім у спісе прастола ў спадчыну.

Прынцу Ўільяму і Кейт Мідлтан прысвоены тытулы герцага і герцагіні Кембрыджскіх. Сённяшні дзень маладыя правядуць у Лондане, а ў суботу яны адправяцца ў вясельнае падарожжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?