Беларуская дэлегацыя не будзе прысутнічаць на саміце «Усходняга партнёрства» у Варшаве, які запланаваны на канец верасня. Пра гэта, як перадае польскае агенцтва PAP, заявілі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Паводле апошніх звестак, у саміце возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краін Еўрасаюзу, а таксама краін «Усходняга партнёрства» — Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджану і Арменіі.

Мяркуецца, што 3 траўня ў Бруселі будуць падпісаныя дакументы аб стварэнні Парламэнцкай асамблеі «Усходняга партнёрства», якая стартуе без Беларусі.

Нагадаем, што на І устаноўчым саміце «Усходняга партнёрства» у траўні 2009 году ў Празе Беларусь прадстаўляў першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?