Выйшаў чарговы нумар часопіса ARCHE. Са зместам свежага нумара можна азнаёміцца тут.

«Палессе — азначэнне даўняе, у той час як палескасць у якасці паўнавартаснага этнакультурнага вызначальніка — новае. Колішняе разуменне палескасці як амаль што сіноніма адсталасці, забітасці ды цемнаты, якога трымаліся не толькі «паны-цемрашалы», але і аматары экзотыкі “ў цэнтры Еўропы”, паступова адыходзіць у нябыт, застаючыся ці то аб’ектам увагі турыстаў (інтэлектуальных нашчадкаў адных і другіх), ці то элементам штодзённай свядомасці найбліжэйшых суседзяў, якія бачылі сябе саміх у якасці своеасаблівых “рэферэнтных групаў”. Тым часам само паняцце “палескасць”, створанае навукоўцамі, палітыкамі ды грамадскай думкай, адпавядае задачам менавіта тых колаў, якія яго вызначылі. Сталы дыскурс Палесся, які то заціхае, то разгараецца з новай сілай, выкарыстанне яго ў палітычнай рыторыцы, урэшце, актывізаваная апошнім часам, хоць па сутнасці і не новая, эксплуатацыя гэтага паняцця ў якасці турыстычнага брэнду вымушае нас яшчэ і яшчэ раз звяртацца да гэтай праблемы», — гаворыцца ў прадмове да палескага нумару, напісанай гарадзенскім гісторыкам Ірынай Чарнякевіч.

Часопіс можна замовіць у распаўсюднікаў:

Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.

Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55.

Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.

Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94; Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.

Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.

Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.

Мазыр — Дамарад Вадзім (8029) 732-75-93.

Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (033 ) 602-19-74.

Менск — Сяргей Бахун, тэл. (029) 724-54-56, (029) 624-54-56.

Наваполацак — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73.

ARCHE шукае распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.

Падпіска на часопіс «ARCHE Пачатак» прымаецца ўва ўсіх аддзяленьнях «Белпошты». Падпісны індэкс — 00345.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?