30.04.2011 / 19:57

«Тор» — пусты комікс ад Кенэта Браны 1

Зухаваты Тор зрынуты сваім бацькам Одынам на Зямлю. Героя знаходзіць Наталі Портмэн.

Тор (Thor)

ЗША, 2011, каляровы, 130 хв, 3D

Рэжысёр: Кенэт Брана

Ролі выконваюць: Крыс Гемсуорт, Наталі Портмэн, Энтані Гопкінз, Том Хігельстон, Рэй Стывенсан

Жанр: Комікс з героямі міфаў

Адзнака: 2 (з 10)

Зухаваты Тор, які сваімі бяздумнымі дзеяннямі, паставіў Асгард на мяжу вайны, зрынуты сваім бацькам Одынам на Зямлю. Героя знаходзіць надзвычай разумная прыгажуня, але наступныя прыгоды ўсё роўна пераўзыйдуць ейнае ўяўленне.

Карціна Кенэта Браны — гламурны кінакомікс,
персанажы якога пазычаныя з нарвежскіх міфаў. Коміксам пра Тора — 70 гадоў; цяпер з’явілася й экранізацыя, на якую запрасілі вядомых актораў. Энтанані Гопкінз стаўся Одынам, Наталі Портмэн — цікаўнай прыгажуняй. Малады актор Крыс Хемсуорт з аголеным торсам (і адсутнасцю акторскай гульні) — запрошаны на ролю Тора.

Але

стужка — марнаванне часу, нягледзячы на грымоты, метамарфозы й пазалочаныя дэкарацыі.
Замест коміксавай бадзёрасці — імітацыя, замест дзівосаў — адладжаная індустрыя, і нават замест жывых ляпаў — банальнасці.
А самае недаравальнае, што таленавіты рэжысёр Кенэт Брана анічым не выдае свайго кінамайстэрства.

0
Яська-гаспадар з-пад Вiльнi / Адказаць
13.05.2011 / 01:54
Нармалёвы фільм, адзін раз паглядзець - самае то.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру