У нямецкім Гановеры на 68-ым годзе жыцця памёр славуты расійскі піяніст Уладзімір Крайнеў.

Ён нарадзіўся падчас вайны ў Краснаярску. Ягоная сям’я была там у эвакуацыі. Як толькі вайна скончылася, яны вярнуліся назад у Харкаў.

Ягоны настаўнікам у Маскоўскай кансерваторыі быў прафесар Генрых Нейгаўз. Ён заўсёды захапляўся сваім вучнем.

Крайнеў за сваё жыццё выступаў з вядучымі аркестрамі свету, выдатнымі дырыжорамі і салістамі. Гэта прынесла яму сусветную вядомасць.

Крайнеў быў жанаты з славутай фігурысткай і трэнерам Таццянай Тарсавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?