Беларускі бок лічыць абсурдным падыход расійскага боку да пытання паставак цукру з Беларусі і выступае за падпісанне доўгатэрміновага міжурадавага пагаднення па гэтаму пытанню. Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў прадстаўнік беларускай дэлегацыі, якая прыбыла ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

У прыватнасці, у дакуменце прапануецца агаварыць аб’ём паставак бураковага цукру з Беларусі ў колькасці 400-450 тыс.т, а таксама прадугледзець узаемную адмену абмежаванняў у гандлі цукрам і магчымасць штогадовага павелічэння на 5 працэнтаў аб’ёму беларускага цукру, што пастаўляецца на расійскі рынак.

Як адзначыў субяседнік, нягледзячы на дамоўленасці прэзідэнтаў Беларусі і Расіі аб аператыўным урэгуляванні пытання паставак беларускага цукру ў РФ, дасягнутыя ў час сустрэч у лістападзе, сітуацыю па гэтаму пытанню не ўдалося нармалізаваць.

Цяпер вагоны з беларускім цукрам прастойваюць на Траякураўскім мытным пасту. Расійскі бок прадаўжае настойваць на прызнанні прадуктам беларускага паходжання пастаўляемага з Беларусі цукру ў колькасці да 100 тыс.т - гэта розніца паміж аб’ёмамі яго вытворчасці і ўнутранага спажывання ў Беларусі. Менавіта гэту колькасць прапануецца дазволіць да пастаўкі ў Расію без абмежаванняў.

На думку прадстаўніка беларускай дэлегацыі, такі падыход расійскага боку з’яўляецца абсурдным: прымяненне логікі расійскіх прадстаўнікоў да паставак іншых груп тавараў небяспечна поўным згортваннем двухбаковага гандлю.

Такія падыходы, напрыклад, не далі б магчымасці Расіі экспартаваць у Беларусь абутак, большая частка якога мае паходжанне з трэціх краін, без мытнага афармлення. Аналагічная сітуацыя назіраецца па многіх іншых пазіцыях расійскага экспарту, у прыватнасці па піву, шакаладу, кансервах з экзатычных пладоў, тытунёвых вырабах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?