Неабходнасць правядзення сур’ёзных структурных рэформаў наспела ў эканоміцы Беларусі. З такой смелай заявай выступіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, выступаючы на «семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ» ў пятніцу 29 красавіка.
«Мяркую, што наша эканоміка не можа далей паспяхова развівацца ў існуючым фармаце і патрабуе сур’ёзных структурных рэформаў», — сказаў
«Нам трэба перастаць жыць не па сродках, а менавіта так у апошнія гады мы жылі,
калі на 10–13% спажывалі больш, чым выраблялі», — дадаў ён.
Тозік пачаў за здравіе, а скончыў за ўпакой.
Паводле яго слоў,
глыбокія эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі неабходна праводзіць, захоўваючы і умацоўваючы цяперашнюю палітычную сістэму.«Мой досвед працы ў Кітаі гэта пацвярджае: многія краіны
змаглі гэта зрабіць толькі з дапамогай моцнай палітычнай улады», — адзначыў ён.
Бо «
Харошы эўфемізм для дыктатуры ўжыў Тозік — «моцная ўлада». Харошы, але падманны. Сапраўды моцная ўлада там, дзе нізкая карупцыя, высокая збіральнасць падаткаў, эфектыўныя чыноўнікі. У Эстоніі — моцная ўлада. У Швецыі і Нідэрландах таксама. А ўлада дыктатарская — слабая, бо бескантрольная.
Захапленне лукашэнкаўцаў Кітаем — або палітычна матываванае, або ад абмежаванасці далягляду. Сапраўды каласальных поспехаў у Азіі дабіліся Японія, Карэя, Тайвань — усё дэмакратычныя, плюралістычныя дзяржавы.Ніводная аўтарытарная, а тым больш таталітарная краіна Азія і блізка не дасягнула такога ўстойлівага развіцця, як яны. Кітай жа пакуль знаходзіцца на такім нізкім старце, з якога лёгка расці. Але застаецца вялікім пытаннем, да якога ўзроўню ён дарасце. І яшчэ большае пытанне, наколькі справядліва кітайскі народ карыстаецца пладамі гэтага росту.
У захапленні лукашэнкаўцаў Кітаем выяўляецца іх любоў да валу, да росту як самамэты, да паказухі.Тая самая любоў, якая прымушала іх «спажываць на 13% больш, чым вырабляць», найперш каб атрымліваць кітайскія лічбы росту ВУП. На чым грунтуецца поспех кітайскага экспарту? На танным юані і супертаннай, бяспраўнай працоўнай сіле. Зрабі рубель па 6000 за даляр, і беларускі экспарт таксама пачне перавысіць імпарт. Але і заробкі стануць як у хвалёным Кітаі.
А такая опцыя Лукашэнку не пасуе. І не таму, што ён так дбае пра дабрабыт народу. Проста яму з краінай не пашанцавала. Побач
польская эканоміка без «моцнай улады», «каласальных поспехаў» і «нарадаў рэспубліканскіх СМІ» забяспечвае сярэдні заробак па 1200 даляраў. А наша з «моцнай» і «каласальнымі» — толькі 450.А апусці заробак да 225, і тут ужо ніякія «рэспубліканскія СМІ» не памогуць уцерці акуляры. Тут табе не там. Еўропа!
У выніку
жаданні лукашэнкаўцаў разыходзяцца з магчымасцямі.А словы — са справамі. Лукашэнкаўцы — і Тозік цяпер далучыўся — з года ў год таўкуць пра «экспартаарыентаванасць». А пры гэтым
сёння, фактычна, у самым нявыгадным становішчы апынуліся… экспарцёры. Пра якіх на словах так шмат гаворыцца. Бо гэта ж экспарцёры вымушаныя прадаваць 30% выручкі па заніжаным курсе (а народ — усе 100%). Чаму? Таму што афіцыйны курс даляра палітычна матываваны.Бо «моцная ўлада» ўстыдаецца прызнаваць уласныя эканамічныя памылкі.
Вось і прыходзіцца