У адных мястэчках Беларусі на могілках збіраюцца ў Наўскі Чацвер, у другіх — на Правадную нядзелю. Але ў большасці наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых. Фота: Сяргей Гудзілін

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых. Фота: Сяргей Гудзілін

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным. Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання». Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны.

Назоў «Радаўніца» не пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Ўкраіне.

На могілках прыбіраюцца загадзя — на так званую Жывую Радаўніцу — за некалькі дзён да вызначанага аўторка.

На Радаўніцу многія беларусы любяць прынесці на могілкі пачастунак, у тым ліку спіртное. Праваслаўная царква не ўхваляе гэтага, як і пакідання на могілках велікодных яек, кажучы, што галоўнае для нябожчыка — малітва.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых. Штогод могілкі на Радуніцу наведваюць мільёны людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0