Леташняя сітуацыя з неаплачаным доўгам «Газпрому» прывяла да таго, што Беларусь была вымушаная тэрмінова пазычаць $200 мільёнаў у Азербайджана. Цяперашні стан валютнага рынку краіны яшчэ горшы, таму ўзнікае пытанне, як аператыўна аплачваецца газ сёлета?

Аказваецца,

грошы на газ у Беларусі пакуль знаходзяцца.
Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі ў прэс-службе расійскай кампаніі: «На цяперашні момант усе патрэбныя плацяжы ўжо прыйшлі. Ніякіх прэтэнзій «Газпром» не мае, бо пратэміновак няма».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?