Сёння яго даставілі з Бельгіі ў Беларусь.

З аэрапорта яго адразу на рэанімабілі перавезлі ў 1-ю клінічную бальніцу Мінска, бо без кіслароднай падушкі ён не дае рады дыхаць. Ён прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць.

38-гадовы Віталь Сіліцкі ўжо працяглы час змагаецца з цяжкай хваробай.
З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) ён нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Брусэлі.

Віталь Сіліцкі — выдатны палітолаг. Ён акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS). Апошнім часам, з прычыны пагаршэння стану, ён зусім не з'яўляўся ў сваім блогу і Фэйсбуку.

У бальніцы яго змясцілі ў рэанімацыю. Наведаць яго там пакуль немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?