Адзін беларус загінуў, двое яго землякоў атрымалі раненні ў аўтакатсрофе, якая здарылася на трасе 202 недалёка ад горада Хэмптан Пондс (штат Масачусэтс, ЗША) апоўначы 27 красавіка 2011 г.

Пра гэта паведаміў партал Masslive.com. BMW 1998 г.в., якім кіраваў 23-гадовы жыхар горада Уэстфілд Дзмітры Хоцкі ўрэзаўся ў прыдарожную агароджу, пасля яго вынесла на супрацьлеглы бок дарогі, а затым на ўзбочыну. У выніку Хоцкага выкінула з аўто, ён загінуў.

22-ы гадовы пасажыр Раман Марозаў быў таксама выкінтуты з машыны, ён атрымаў лёгкія раненні і быў шпіталізаваны ў медычным цэнтры Спрынгфілда. Трэці пасажыр, 24-х гадовы Дзмітры Маскалёў пацярпеў найменш, ён ужо выпісаны з лякарні.

Мясцовая паліцыя сутыкнулася з цяжкасцямі, спрабуючы скантактавацца з бліжэйшымі сваякамі Хоцкага, бо ўсе яны жывуць у Беларусі. «Тут у яго няма блізкіх сваякоў, нам прыйдзецца шукаць іх праз Дзярждэпартамент», — заявіў прадстаўнік паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?