Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль. Сустрэча адбылася 14 снежня ў Бельгіі падчас з’езду Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕРР).
У размове з лідэрам апазіцыі, Ангела Мэркэль адзначыла, што «Нямеччына пільна сочыць за тымі падзеямі, якія сёння адбываюцца ў Беларусі». «У інтарэсах Нямеччыны - дэмакратычная Беларусь. Наш урад гатовы ў кожную хвіліну распачаць супрацоўніцтва з вашай краінай і аказаць неабходную падтрымку, у тым ліку і эканамічную», - дадала Ангела Мэркэль.
Фота milinkevich.org
0
0
0
0
0
0