Кансерватыўная партыя Канады, якая знаходзіцца ва ўладзе, вярнула сабе большасць на выбарах у парламент, сабраўшы 40% галасоў
 — больш, чым чакалі сацыёлагі. Па выніках выбараў, якія прайшлі ў выходныя, кансерватары змогуць заняць 165 месцаў з 308. У парламенце мінулага склікання кансерватары займалі 155 месцаў.

«Вынікі менавіта такія, якімі яны павінныя быць. Падобна да таго, што мы пераходзім да двухпартыйнай сістэмы: кансерватары і ўсе астатнія «, — сказаў прыхільнік кансерватараў Фрэд Бідл падчас вечарынкі ў Калгары з нагоды перамогі партыі.

«Левыя» галасы падзяліліся паміж дзвюма партыямі, а 

сепаратысцкі «Блок Квебека», паводле апошніх дадзеных, змог узяць усяго 4 месцы.
Да выбараў блок, які патрабуе незалежнасці франкамоўнай часткі Канады, займаў 47 месцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?