Швейцарыя выявіла і замарозіла фінансавыя актывы лівійскага лідара Муамара Кадафі і былых прэзідэнтаў Егіпта і Туніса — Хосні Мубарака і Зін аль-Абідзіна бэн Алі, паведаміў у панядзелак швейцарскі МЗС.

На рахунках Кадафі знаходзілася 360 млн швейцарскіх франкаў, 410 млн франкаў — на рахунках Мубарака і 60 млн — на рахунках Бэн Алі.

«Рахункі былі замарожаныя ў адпаведнасці з патрабаваннем урада Швейцарыі», — гаворыцца ў заяве МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?