Рашэнне разарваць арэнду Управы БНФ было прынятае пасля таго, як офіс стаў цэнтрам збору дапамогі арыштаваным 19 снежня. Photo.bymedia.net.

Рашэнне разарваць арэнду Управы БНФ было прынятае пасля таго, як офіс стаў цэнтрам збору дапамогі арыштаваным 19 снежня. Photo.bymedia.net.

«У свой час моладзь абараніла народны мемарыял Курапаты ад апаганьвання. Хто мае гонар грамадзяніна — далучайцеся гэтаксама да абароны Управы», — пішуць яны. Прапануем Вашай увазу поўны тэкст гэтага важнага звароту. Свае подпісы да яго можна далучыць унізе, праз каменты да артыкула.

Грамадскасці Беларусі

Копія: Старшыні Мінгарвыканкама Ладуцьку М. А. Копія: в.а начальніка ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска Самуйліку А.М.

ЗВАРОТ

Суайчыннікі, абараніце Управу!

Сядзіба на Машэрава, 8 — асаблівае месца ў найноўшай гісторыі Беларусі. Ад 1992 года яго арандуе Беларускі Народны Фронт, але так сталася, што цяпер гэты офіс мае значэнне не для асобнай партыі, а для цэлага грамадства.

Пытанне з офісам на Машэрава, 8 выходзіць за межы спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў. З высяленнем офіса ЖРЭА ліквідуе своеасаблівы востраў беларускасці, на якім ішла актыўная грамадская і культурная дзейнасць.

Сядзіба на Машэрава, 8 (раней Варвашэні, 8) — гэта публічная прастора, дзе бытуе жывая беларуская мова. Гэта месца, дзе людзі натуральна набываюць вопыт гаварэння па-беларуску — крытычна важны для захавання мовы. Адначасова, гэта месца, дзе фармуецца грамадзянская супольнасць Беларусі. Тут сутыкаюцца погляды. Без такога месца наша свабода і наша культура пацерпяць.

Трэба абараніць яго. Гэта патрэбна не дзеля палітыкі. Гэта патрэбна дзеля культуры, дзеля мовы.

Мы — у большасці сваёй беспартыйныя — дактары і педагогі, навукоўцы і спевакі, пісьменнікі і артысты, бацькі беларускамоўных школьнікаў і краязнаўцы, карысталіся памяшканнямі на Машэрава, 8, для грамадскай дзейнасці, для самаадукацыі і самарэалізацыі, дзякуючы таму, што Партыя БНФ трымала дзверы адкрытымі для ўсіх. Другога такога памяшкання ў нас няма.

Звяртаемся да адпаведных чыноўнікаў, якія могуць вырашыць гэтае пытанне.

Офісных плошчаў хапае. Арандатар спраўна плаціў у бюджэт гораду. Просім пакінуць Управу па ранейшым адрасе. Беспадстаўна скасаваць арэнду — гэта значыць нанесці крыўду многім людзям, стварыць нагоду для грамадскага пратэсту.

Звяртаемся таксама да ўсіх грамадзянаў нашай краіны.

Існаванне беларусаў у сённяшняй Беларусі — гэта няспынная здача пазіцый. Беларуская нацыя падышла да крытычных рубяжоў — як у дэмаграфіі, так і ў сітуацыі мовай, культурай. І адзін з гэтых рубяжоў — Управа.

У свой час моладзь абараніла народны мемарыял Курапаты ад апаганьвання. Хто мае гонар грамадзяніна — далучайцеся гэтаксама да абароны Управы.

Заклікаем кожнага, хто можа, несці вахту салідарнасці ў памяшканні па адрасе праспект Машэрава, 8.

Радзім Гарэцкі, геолаг, акадэмік Акадэміі навук Беларусі
Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі
Лявон Вольскі, спявак
Уладзімір Арлоў, пісьменнік
Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Беларусі
Андрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы
Алена Макоўская, кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Захар Шыбека, доктар гістарычных навук
Арлен Кашкурэвіч, Народны мастак Беларусі
Алеся Кіпель, адвакатка
Сяргей Навумчык, адзін з аўтараў Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
Алесь Анціпенка, філосаф
Алесь Пашкевіч, пісьменнік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
Зміцер Вайцюшкевіч, спявак
Аляксандр Старыкевіч, рэдактар інтэрнэт-газеты «Салідарнасць»
Святлана Калінкіна, шэф-рэдактарка газеты «Народная Воля»
Артур Клінаў, мастак, рэдактар часопіса «pARTisan»
Зміцер Салошкін, доктар-рэаніматолаг
Таўстыка Аляксандр, прадпрымальнік
Зміцер Лупач, праграміст
Генадзь Бураўкін, паэт, дыпламат
Дар’я Ліс, журналістка, актывістка руху за правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Яўген Ліпковіч, блогер
Мілана Міхалевіч, выкладчыца
Кастусь Севярынец, журналіст
Таццяна Севярынец, педагог
Сяргей Будкін, рэдактар музычнага партала «Тузін Гітоў»
Анатоль Сідарэвіч, гісторык літаратуры
Лявон Баршчэўскі, педагог, перакладчык
Алесь Марачкін, мастак
Алесь Пушкін, мастак
Васіль Сёмуха, перакладчык
Алесь Разанаў, паэт
Барыс Пятровіч, пісьменнік, рэдактар часопіса «Дзеяслоў»
Валер Булгакаў, філосаф, рэдактар часопіса «ARCHE»
Ірына Віданава, рэдактарка мультымедыя-часопіса 34
Арсень Ліс, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук
Глеб Лабадзенка, журналіст, блогер
Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік
Андрэй Дынько, рэдактар газеты «Наша Ніва»
Андрэй Скурко, рэдактар газеты «Наша Ніва»
Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук
Віктар Івашкевіч, сябра аргкамітэта партыі «Беларускі Рух»
Аляксандр Дабравольскі, палітык
Аляксандр Адамянц, дырэктар Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў
Аляксей Кароль, рэдактар газеты «Новы час»
Анатоль Вярцінскі, паэт
Валянцін Акудовіч, філосаф
Наталка Бабіна, пісьменніца
Марыя Мартысевіч, пісьменніца, перакладчыца
Кастусь Цвірка, перакладчык, рэдактар кніжнай серыі «Беларусі кнігазбор»
Алесь Гелагаеў, гісторык
Зміцер Колас, перакладчык, выдавец
Ігар Логвінаў, выдавец
Уладзімір Сіўчыкаў, пісьменнік
Максім Жбанкоў, культуролаг
Дар’я Сітнікава, журналіст
Аляксандр Пашкевіч, гісторык
Наталля Гардзіенка, гісторык
Алег Гардзіенка, гісторык
Алесь Аркуш, пісьменнік
Севярын Квяткоўскі, журналіст
Аляксандр Тамковіч, журналіст
Дзьмітры Строцаў, паэт
Сяргей Прылуцкі, паэт
Віктар Жыбуль, паэт, літаратуразнаўца
Павел Касцюкевіч, пісьменнік
Мiхась Булавацкi, настаўнiк
Уладзімір Падгол, медыяаналітык
Мікола Папека, паэт
Міхась Скобла, паэт, намесьнік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў
Алег Дашкевіч, рэжысёр
Славамір Адамовіч, паэт
Сяргей Законнікаў, паэт
Сямён Букчын, пісьменнік, доктар філалагічных навук
Зміцер Бартосік, музыка
Крысціна Пучынская, літаратурны рэдактар
Максім Клімковіч, літаратар
Георгі Ліхтаровіч, літаратар
Язэп Янушкевіч, літаратуразнаўца
Алесь Лозка, Таварыства Беларускай Школы
Зміцер Вішнёў, пісьменнік, дырэктар выдавецтва «Галіяфы»
Сяргей Сматрычэнка, перакладчык
Анатоль Івашчанка, паэт, літаратуразнаўца, канд. філ. н.
Ігар Бабкоў, філосаф, пісьменнік
Наталка Харытанюк, пісьменніца
Вячаслаў Бортнік, праваабаронца
Аляксей Чубат, паэт
Міхась Башура, паэт
Генадзь Суднік, журналіст
Валярына Кустава, паэтка
Валянціна Трыгубовіч, мастацтвазнаўца
Ірына Варабей, мастачка
Жанна Ямайкіна, блогерка
Паліна Сцепаненка, пісьменніца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?