1 траўня, падчас чарговага падарожжа па Беларусі, Ваўкавышчыну наведаў Джон Кунстадтэр, фатограф, аўтар незлічоных працаў, прысвечаных Беларусі. 90 дзён на год (наколькі дазваляе віза) ён падарожнічае па Беларусі, фатаграфуе, публікуе фотакнігі і праводзіць выставы сваіх работ.

Джон Кунстадтэр

Джон Кунстадтэр

Лапеніцкі касцёл

Лапеніцкі касцёл

Закінутая будоўля каманднага бункера

Закінутая будоўля каманднага бункера

в. Лыскова

в. Лыскова

Гэта не першы візіт фатографа на Ваўкавышчыну, першы раз ён быў там 25 студзеня 2011. Гэтым разам атрымалася пашырыць геаграфію наведаных месцаў: Ізабелін, Падароск, Краскі, Лапеніца Ваўкавыскага раёна, Поразава Свіслацкага раёна, Ружаны і в. Лыскава Пружанскага раёна. У Беларусі ёсць чым ганарыцца і што паказаць госцю, але

ёсць і месцы, падчас наведвання якіх з’яўляецца пачуццё сораму і няёмкасці за дзяржаўныя органы, якія «абараняюць і ахоўваюць» помнікі гісторыі і культуры.
Так здарылася, напрыклад, з развалінамі касцёла ў Лапеніцы, які ператварыўся ў зарослую кустамі і пустазеллем сметніцу. Чыноўнікі прадэкларавалі «абарону і ахову» помніка толькі новенькай шыльдай, прыбітай парай цвікоў да брамы касцёла. Нават пры адсутнасці грошай на рэстаўрацыю ці кансервацыю можна было б проста выразаць зараснікі, прыбраць смецце і акультурыць тэрыторыю.

У пэўным сэнсе стала сімвалічным наведванне закінутай будоўлі падземнага бункера каманднага пункта краін Варшаўскай дамовы. Калі б ў гадах 1980-х ты абмовіўся пра тое, што збіраешся завезці былога амерыканскага дыпламата з фотакамерай на адзін з самых сакрэтных аб’ектаў, то імгненна апынуўся б у следчым ізалятары КДБ. Цяпер гэты аб’ект раскрадзены, закінуты. Праўда з пэўнага часу ён ахоўваецца міліцыянтам ад аматараў лёгкай нажывы.

Гэты візіт таксама не апошні: фатограф збіраецца прыехаць яшчэ раз ужо гэтым летам, так бо шмат засталося за кадрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?