Тры літры мукі расчыніць досыць моцна падсоленай летняй вадой, уліць 50 г дражджэй, няхай цеста падыдзе. Калі цеста падыйдзе, моцна вымясіць і даць падысці паўторна, пасля чаго рабіць абаранкі, кідаць у кіпень, а потым вымаць на кіёк тыя, што ўсплывуць наверх, выкладаць на дошку. Потым запячы ў печы, а калі падпякуцца — перавяртаць на другі бок.

Печ на абаранкі павінна з аднага боку быць вымеценая, а жар трэба адгарнуць на другі бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?