04.05.2011 / 10:08

Балгарыя адклікае 13 паслоў праз супрацоўніцтва са спецслужбамі ў эпоху сацыялізму 4

Балгарыя выклікала на радзіму 13 паслоў у замежных дзяржавах,
паведамляюць балгарскія СМІ са спасылкай на МЗС.

Па словах прадстаўніка МЗС Веселы Чэрневы, гэтыя дыпламаты за часамі, калі краіна належала да сацыялістычнага блоку, супрацоўнічалі са спецслужбамі. Як патлумачыла Чэрнева, гэтыя дзеянні нельга назваць афіцыйным адкліканнем паслоў, бо гэта можа зрабіць толькі прэзідэнт.

У снежні мінулага года прэм’ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў запатрабаваў адклікаць 41 пасла краіны, а таксама яшчэ чатырох высокапастаўленых дыпламатаў, пасля таго як у выніку афіцыйнага расследавання высветлілася, што яны былі сакрэтнымі агентамі спецслужбаў.

Сярод тых, хто быў звязаны са спецслужбамі, паводле дадзеных парламенцкай камісіі, апынуліся паслы ў Лондане, Берліне, Рыме, Маскве і Токіа.

0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
04.05.2011 / 10:31
Упэўнены: мы ўсе звязаныя са спецслужбамі, толькі часцяком ня ведаем з якімі і якім чынам. У артыкуле не ўдакладняецца, з якімі ды чыімі спецслужбамі былі звязаныя і як супрацоўнічалі гэтыя 13 і тыя 41. Колькі з КГБ, колькі з ЦРУ, колькі з Масадам, колькі з баўгарскай, а колькі з гестапа... Калі Штырліц прызнаўся, што дапамог перанесці невядомай асобе чамадан з рацыяй, ці ёсць гэта прызнаннем факта супрацоўніцтва і ці можна гэта кваліфікаваць як супрацоўніцтва? І з кім - з ГБ фактам пераносу, ці з гестапа фактам прызнання? Ці з абодвума спецслужбамі?
0
Міхаліна - Андрэю Мельнікаву / Адказаць
04.05.2011 / 11:06
Спадар Андрэй! Навошта размываць тэму? Чалавек, які свядома і працяглы час даносіць гэбні на сваіх супрацоўнікаў па месцы працы - гэта не Штырліц з выпадковаю валізкаю. Хто вінаваты ў подласці - пасля адкажа. Спадзяюся - па поўнай.
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
04.05.2011 / 15:14
Міхаліна, рэгіструйцеся, калі ласка, на фб і паразмаўляем больш дэтальна. Вопыт паказвае, што ў нашым зямным жыцці адказваюць тыя, каго спісваюць з баланса, ці, наадварот, прызначаюць для пераключэння ўвагі, а ня тыя на кім найбольш мярзоты. У мастацтве гэта даволі яскрава дэманструецца, скажам, кнігаю Дзюрэнматта "Правосудіе" ці расейскім фільмам "Прахіндзіада-2 (?)", там дзе Залатухін у ролі стукача з салідным вопытам - выхавацель сына-дэмакрата і змагара. Верыце - не, але маю сур'ёзныя падставы лічыць пэўных агентаў крывавай гэбні аўтарамі пэўных высакародных учынкаў і працэсаў, а пэўных бескампрамісных змагароў капітальнымі і рэальнымі шкоднікамі па факту іх дзейнасці. Пакуль ва ўсіх разборках, што назіраў, назіраў перш за ўсё не змаганне за маральнасць, а, скажам, расправу з канкурэнтамі, маніпуляцыі з грашовымі патокамі і іншыя шкурныя інтарэсы. Калі сур'ёзна - кожны ч-к патрабуе ідывідуальнага разбіральніцтва перш чым... Класна асуджаць чужых нам, а, звярніце ўвагу, хоць бы хто канкрэтны адгукнуўся на абвінавачванне Сітніцам Глёбуса і маральную ацэнку ўчынка Глёбуса (калі ён рэальна быў) ці Сітніцы (калі Сітніца перадзёрнуў)(гл.каменты да Шашлыка У Курапатах).
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру