04.05.2011 / 10:11

Беларускія інтэрнэт-крамы абавяжуць прымаць WebMoney 5

Міністэрства гандлю плануе абавязаць беларускія інтэрнэт-крамы падаваць пакупнікам права выбару спосабу аплаты, у тым ліку праз электронныя грошы.
Па словах намесніцы кіраўніка мінгандлю Ірыны Наркевіч, гэта забяспечыць празрыстасць інтэрнэт-гандлю.

Намесніца міністра ўдакладніла, што інтэрнэт-крамы варта абавязаць прымаць плацяжы з дапамогай сістэмы Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (АРІП), мабільнага і інтэрнэт-банкінгу, электроннымі грашыма, з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, праз касы банкаў, а таксама накладзеным плацяжом пры атрыманні тавараў на пошце, перадае БелТА.

«Інфармацыя аб такіх плацяжах будзе захоўвацца на працягу двух гадоў з дня продажу тавару, што дазволіць абараніць правы спажыўца», — адзначыла Ірына Наркевіч.

«Да тых часоў, пакуль нашы спажыўцы будуць разлічвацца наяўнымі грашовымі сродкамі, працягнецца праца несумленных прадаўцоў і кур’ераў.
Таму неабходна стварыць такі механізм, які будзе гарантаваць пакупніку частковы або поўны зварот выдаткаваных ім грошай за няякасны тавар», — сказаў у сваю чаргу начальнік галоўнага упраўлення кантролю падакцызных тавараў і электронных тэхналогій міністэрства па падатках і зборах Беларусі Уладзімір Муквіч.

0
мясцовы2 / Адказаць
04.05.2011 / 11:08
добра калі б так хутчэй стала
0
asdemo / Адказаць
04.05.2011 / 12:42
І дзе тут напісана, што менавіта адзінкі сістэмы ВМ абавяжуць прымаць? Webmoney - гэта гандлёвая марка канкрэтнай расейскай (міжнародная) кампаніі. Назва артыкула нагадвае праплочаную рэкляму уладальніка сістэмы. Зараз у Беларусі зарэгістравана 5 сістэм электронных грошай, але аўтар чамусьці лічыць, што яны усе называюцца "вэбмані".
0
Alex / Адказаць
04.05.2011 / 16:17
Наводящий вопрос: народ, скажите, а по какому курсу меняют WMB на WMZ или WMR в России?)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру