У калоніі«Віцьба-3» адбывае свой тэрмін — 4 гады ўзмоцненага рэжыму —прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў.
«Сашу размеркавалі на ўчастак, дзе шыюць рукавіцы і пальчаткі. Пакуль ён не вельмі задаволены сваімі працоўнымі дасягненнямі», — кажа жонка палітвязьня Дар’я Корсак.
«Піша, што не вельмі ў яго гэта атрымліваецца, што наўрад ці ён будзе карысным працаўніком на гэтым участку. Нават пасля таго, як ён сшыў гэтыя пальчаткі, яму захацелася схадзіць у царкву і папрасіць прабачэння ў тых, хто іх будзе апранаць», — распавяла Корсак.
0
0
0
0
0
0