04.05.2011 / 11:05

У Гродзенскай вобласці выпаў снег 1

Снег у траўні - анамальная для Беларусі з'ява.

Раніцай тэмпература панізілася да 0 градусаў. На тэрыторыі Ваўкавыскага, Гродзенскага, Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў выпаў снег вышынёй 2-3 см.

У Гродзенскай вобласці выпаў снег. Пра гэта паведаміла інжынер-сіноптык Гродзенскага абласнога гідраметэацэнтра Тамара Балаткевіч.

Днём на Гродзеншчыне чакаецца тэмпература ў межах 6-11 градусаў цяпла, таму снег хутка знікне.

Снег у траўні - анамальная для Беларусі з'ява. Аднак старажылы памятаюць, калі снег выпадаў і ўлетку, адзначыла Тамара Балаткевіч.

0
Lida city / Адказаць
04.05.2011 / 11:35
сёння раніцай па euronews у рубрыцы no comments паказвалі сьнег, які выпаў у Польшы і Нямеччыне. Аказваецца і Беларусь не мінула гэта неабычная прародная з'ява: сьнег у траўні.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру