04.05.2011 / 12:56

У Мінску чакаецца мокры снег

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 мая будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, пераважна па ўсходняй палове, днём на большай частцы краіны кароткачасовы дождж, у начныя і ранішнія часы магчымы мокры снег. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–8°С, па захадзе на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3°С, днём плюс 9–14°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С.

У Мінску пахмурна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, ноччу і раніцай магчымы мокры снег. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–5°С, днём плюс 10–12°С.

6 мая па краіне пахмурна з праясненнямі. Ноччу ва ўсходніх раёнах, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–7°С, па заходняй палове на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3°С, на тарфяніках Палесся да мінус 5°С; днём плюс 8–15°С.

7 мая ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночнай чвэрці 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–6°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С, днём плюс 8–15°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру