04.05.2011 / 12:57

З прычыны параду 4—6 мая змяняюцца маршруты грамадскага транспарту ў Мінску

У сувязі з трэніроўкамі роты ганаровай варты 4–6 мая змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту ў Мінску, паведамляе ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

З 21.45 да 24.00 змяняюцца аўтобусныя маршруты. Рух аўтобусаў і маршрутных таксі № № 100, 515, 1005-ТК, 1063-ТК, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1155-ТК, 1275-ТК, 1280-ТК, 1281-ТК з боку пл. Незалежнасці арганізуецца па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў № № 18, 39 арганізуецца па вул. Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў па шляху руху.

Рух аўтобусаў № 57 арганізуецца па вул. Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, К.Цэткін, пл. Ф.Багушэвіча, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках з выкананнем прыпынкаў «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» па вул. К.Цэткін, «Вакзал» па вул. Бабруйскай пры руху ў напрамку ДС «Усходняя» і прыпынку «Вуліца Ленінградская» па вул. Бабруйскай у напрамку вул. Сямашкі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру