04.05.2011 / 16:05

Міністр абароны Італіі: «Лукашэнка? А хто гэта?» 31

Кур'ёз адбыўся падчас перадачы «Балара» на адным з цэнтральных італьянскіх тэлеканалаў.

Міністр абароны Італіі Іньяцыа Ля Руса не змог успомніць падчас выступу па тэлебачанні пра тое, хто такі Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамлення газеты «Кар'ерэ дэля сэра», кур'ёз адбыўся падчас перадачы «Балара» на адным з цэнтральных італьянскіх тэлеканалаў, піша interfax.by.

Лідар апазіцыйнай партыі «Саюз хрысціянскіх дэмакратаў» П'ер Фердынанда Казіні спытаў міністра, з якой прычыны прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі падтрымлівае адносіны «з людзьмі, з якімі больш ніхто не сустракаецца». У прыклад ён прывёў Аляксандра Лукашэнку.

Пасля гэтага ў перадачы наступіў перапынак. Крыху пазней міністр, памылкова мяркуючы, што ён не ў эфіры, даволі гучна спытаў памочніка, які знаходзіўся ў зале: «А хто такі гэты Лукашэнка?»

Ля Руса ўсвядоміў, што зрабіў памылку, калі вядоўца падышоў да яго і паведаміў, што перапынак даўно скончыўся.

«Наступствы развалу СССР усе яшчэ выклікаюць цяжкасці ў міністра абароны», -- адзначае «Кар'ерэ дэля сэра».

Нагадаем, 26 красавіка Аляксандр Лукашэнка, робячы свае заявы аб «вашывасць» і «казлоў», сказаў: «Ну, хто такі Барозу? Быў нейкі Барозу ў Партугаліі, але выгналі яго і ўладзілі ў Еўракамісію. Я менш за ўсё гляджу, што дзе хто ляпнуў з еўрапейскіх чыноўнікаў. Іх там тысячы». А тут выходзіць, што самога Лукашэнку ў Еўропе пасля 17 гадоў кіравання не ўсе ведаюць.

0
enforser / Адказаць
04.05.2011 / 16:09
я вот тоже бы не вспомнил кто такой ла руса
0
XiXi / Адказаць
04.05.2011 / 16:19
Усіх калгасьнікаў Эўропы не запамятаеш...
0
Лукашенко? А кто это? / Адказаць
04.05.2011 / 16:40
Это ТНП!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру