Пасля паразы ад французаў зборная Беларусі выбыла з барацьбы за медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Славакіі. У3-х гульнях папярэдняга этапу нашыя суайчыннікі закінулі 3 шайбы — супраць 10 галоў ад Канады, Швейцарыі і Францыі. Чаму ў зборнай Беларусі пакуль не ўдаецца выйграць на гэтым чэмпіянаце хаця б адну гульню? — запыталіся ў рэдактара галоўнай спартовай газеты краіны «Прессбол» Уладзіміра Беражкова.
Уладзімір Беражкоў: Кароткага і адназначнага адказу на гэтае пытанне няма. І ў першую чаргу, я думаю, перамагчы перашкаджае тое, што мы не заслугоўваем перамогі. Не заслугоўваем праз наша стаўленне да хакея.
Быў пры канцы
То бок, на вашу думку, праблема сістэмная — і глыбейшая за тую зборную, якая зараз выступае на чэмпіянаце свету?
Уладзімір Беражкоў: Тое, як сёння гуляе зборная — праблема ўсяго беларускага хакея. Зборная — вяршыня піраміды, выстава нашых дасягненняў. Але я хацеў бы працягнуць «грашовую» тэму. Калі ідзе нічым не стрыманае і амаль не кантраляванае ўкладанне сродкаў, калі не можаш паглядзець на баланс — не бачыш і эфектыўнасць прадпрыемства. Дык пра якія вынікі тады можна казаць?
Мяне сёння вельмі кранула інтэрв’ю варатара французаў Крыстабаля Юэ, які 3 мая практычна адзін перамог нашу каманду. Ён сказаў, што ў зборнай Францыі ёсць гульцы, якія вымушаныя падпрацоўваць, каб утрымліваць свае сем’і. А нашы хакеісты, якія французаў па класе істотна не апярэджваюць, пішуць лісты, пратэстуюць супраць столі заробкаў. Маўляў, плаціце мне не 7, а 8 тысяч даляраў…Яны спрачаюцца, па якім курсе выплачваць. Мы даўно згубілі рэальны кошт нашага хакея.
Бо ўся спартовая сістэма ў нас не празрыстая. Футбол, хакей і іншыя віды спорту ператварыліся ў цацку.
Вялікі, відовішчны спорт — гэта, па вялікім рахунку, і ёсць цацка… Прынамсі, для гледачоў.
Уладзімір Беражкоў: Але калі я бачу ў краме нейкую рэч — я заўжды цікаўлюся, колькі яна каштуе. Вось, напрыклад, Ferrari. Мне адказваюць: 300–400 тысяч даляраў. Тады я кажу: гэта дрэнны аўтамабіль! Ён не патрэбны мне, я на такім ездзіць не буду, бо мусіць быць адэкватны кошт. Дык вось, беларускі хакей і ператварыўся ў дарагую цацку для дарослых, якія вельмі мала думаюць пра дзяцей.
У 1998 годзе зборная Беларусі ўпершыню увайшла ў 8 мацнейшых каманд свету. А зборная Швейцарыі тады на чэмпіянаце свету заняла
Там усё празрыста: яны атрымліваюць заробкі на ўзроўні нашага Адкрытага чэмпіянату Беларусі, з каэфіцыентам на еўрапейскі ўзровень жыцця.Толькі на матчы АЧБ ніхто не ходзіць. Бывае па 100 чалавек сядзіць на матчы, з якіх большасць — сваякі хакеістаў. А ў Швейцарыі ходзіць па 10–15 тысяч гледачоў, як у КХЛ. Толькі ў нас адна каманда ў КХЛ, а ў іх на ўсе каманды так ходзяць, у іх гэта нацыянальны чэмпіянат. А ў Францыі хакеісты падпрацоўваюць разносчыкамі піцы, цырульнікамі, будаўнікамі. І яны нас перамагаюць. Вось яна, эфектыўнасць беларускага хакея.
Дык што, беларускі хакей выратуецца, дзякуючы валютнаму крызісу? Грошы скончацца, і замежнікі згубяць інтарэс да нашай краіны?
Уладзімір Беражкоў: Справа не ў тым, скончацца грошы ці не. Справа ў тым, што грошы ідуць не туды, куды трэба. Быў у нас гадоў 10 таму чэмпіянат Усходнееўрапейскай хакейнай лігі. Там гулялі прадстаўнікі
Але пасля таго мы валюнтарысцкімі, я б сказаў, салдафонскімі рашэннямі ўсё гэта выразалі, знішчылі. Сказалі, што мы самі з вусамі і арганізавалі Адкрыты чэмпіянат Беларусі, у якім фінансуем каманды самі… Панабудавалі лядовых палацаў… Я не кажу, што гэта дрэнна: база, якая ёсць сёння, проста фантастычная, касмічная, у параўнанні з базай
Цікава, што гульцы мінскага «Юнацтва» — Кітараў і Сцяпанаў — выглядаюць ледзь не лепш, чым хакеісты «Дынама» — «базавага» клуба беларускай зборнай.
Уладзімір Беражкоў: Кітараў і Сцяпанаў сапраўды выглядаюць як мінімум не горш за гульцоў КХЛ. І, я думаю, не толькі Кітараў і Сцяпанаў. Тут ёсць фактар Калюжнага: я прытрымліваюся думкі, што Аляксей Калюжны зьехаў са зборнай Беларусі не
Задам апошняе, правакацыйнае пытанне: як вы лічыце, ці мусіць падаць у адстаўку трэнер, чыя каманда паказвае на чэмпіянаце свету такі вынік?
Уладзімір Беражкоў: Я не хачу за некага вырашаць. Але я памятаю, што калі я быў
Да
Не хачу называць персаналіі і прозвішчы. Але вінаваты не адзін Эдуард Занкавец. Вінаватая сістэма. А дакладней, яе адсутнасць.
***
Нагадаем, пасля трох паражэнняў (ад Канады, Швейцарыі і Францыі) у папярэднім этапе чэмпіянату свету па хакеі 2011 года зборная Беларусі выбыла з барацьбы за выхад у