04.05.2011 / 17:55

У Беларусі няма дэфіцыту імпартных тавараў, запэўнівае першы намеснік міністра гандлю 4

«Дэфіцыту харчовых і нехарчовых тавараў на беларускім рынку не існуе», — заявіў журналістам 4 мая ў Мінску першы намеснік міністра гандлю Аляксандр Забела, адказваючы на пытанне аб уплыве на гандаль імпартным таварам праблем з валютай.

«Сёння ёсць дастаткова таварных запасаў, якія былі створаныя імпарцёрамі загадзя, ідуць пастаўкі і цяпер, — сказаў Забела. — Літаральна па кожнай пазіцыі праблем з таварам няма. Сёння імпарцёры забяспечваюць тым жа таварам рознічны гандаль, які быў і раней».

Пры гэтым ён прызнаў, што «цяжкасці з валютай ёсць». «Тым не менш яна прадаецца і купляецца, праходзяць і тавараабменныя аперацыі», — канстатаваў першы намеснік міністра гандлю.

Забела таксама адзначыў, што «ёсць пэўныя праблемы і з адпускным коштам тавараў». «Гэта звязана не з ростам кантрактнай цаны, якая ў валюце не змянілася, а з ростам курсу валют», — адзначыў першы намеснік міністра.

0
СК / Адказаць
04.05.2011 / 20:13
Товар есть, только денег нет...
0
Антон Астаповіч / Адказаць
04.05.2011 / 21:24
Для наменклатуры дэфіцыту ніколі не было.
0
Вільня / Адказаць
05.05.2011 / 07:23
чакае вас, прывозьце толькі поўныя бакі бензіна, хопіць вам на каўбасу і бананы. Хучэй сажайце за краты людабойцу-правадыра хунты і ўступайце ў ЭЗ. А на 9 мая партызаны Беларусі зноў будуць падрываці нямецкія войскі ў метро ці вы зноў пераможаце немцаў з Міколкаю і іншымі казламі з хунты ў шапках-аэрадромах?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру